Крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ўзбудзілі ў дачыненні да дырэктара Гродзенскага прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства, піша «Беларусь Сёння».

Яго падазраюць у крадзяжы грошай, якія па праграме «Культура Беларусі» на 2016−2020 год выдзелелі на капітальны рамонт і мадэрнізацыю Цэнтра культуры і народных традыцый горада Іванава, што ў Брэсцкай вобласці.

— «Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Брэсцкага аблвыканкама пры праверцы расходавання бюджэтных сродкаў выявілі, што кіраўнік прадпрыемства ўнёс у акт здачы-прыёмкі выкананых работ загадзя ілжывыя звесткі і падаў іх у Іванаўскі райвыканкам. На разліковы рахунак прадпрыемства паступілі сродкі з абласнога бюджэту, якія ён і выкраў. Кіраўнік затрыманы,» — расказаў падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучанка.

[irp posts="46 611″ name="$ 12 тысяч за паўтары гады: начальнік Гроднагаза" за хабар лабіяваў інтарэсы іншых прадпрыемстваў"]