Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла гібель беларускага дальнабойшчыка ў выніку ДТЗ у Германіі, паведамляе БЕЛТА. Аварыя здарылася 8 студзеня паблізу нямецкага горада Гановер. Фура Scania ўрэзалася ў спадарожны грузавік DAF.

«Загінулы сапраўды з’яўляецца грамадзянінам Беларусі, — сказаў Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства, — амбасада знаходзіцца ў пастаянным кантакце з праваахоўнымі органамі Германіі і працадаўцамі загінулага».

У 44-гадовага мужчыны былі аформлены ўсе неабходныя дакументы і страхоўка на сваё жыццё. Па словах афіцыйнага прадстаўніка МЗС, сваякі загінулага ведаюць пра тое, што здарылася. Ім дапамогуць даставіць цела на радзіму.

Пасля аварыі рух па трасе ў бок Гановера закрылі на 4 гадзіны, з-за чаго сабраўся шматкіламетровы затор. Паводле ацэнак нямецкай паліцыі шкода ад ДТЗ складае каля 300 тысяч еўра.

[irp posts="46 358″ name="У Скідзелі смеццявоз насмерць збіў жанчыну на ровары, якая ехала па пераходзе"]