Транспартна-лагістычны цэнтр, які будзе аказваць поўны комплекс адпаведных паслуг, плануюць пабудаваць у Гродзенскай вобласці на мяжы з Польшчай, паведамляе БЕЛТА.

Рэалізаваць праект будзе ТАА «СІГІКОП Лагістычная кампанія — Гродна», якая стала першым рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны ў 2018 годзе і першай кампаніяй у СЭЗ «Гроднаінвест» з кітайскім капіталам. Яе заснавала кітайская будаўніча-інвестыцыйная карпарацыя правінцыі Ганьсу «Сігікоп».

Будаўніцтва цэнтра дазволіць нарасціць аб’ёмы перавозак у напрамку Усход — Захад — Усход. Гэта станоўча паўплывае на транзітную прывабнасць Гродзенскай вобласці і паспрыяе развіццю стратэгічнага партнёрства ў межах ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях».