Два гады таму польская прафесарка Марыя Каламайска-Саед знайшла ў Гродне скрыню старадаўніх дакументаў - частку архіву гродзенскага кляштара брыгітак. Каштоўныя дакументы, якія рассыпаліся ў руках, удалося захаваць дзякуючы ўдзелу Музея Падляшскага ў Беластоку, піша Gazeta Wyborcza.

Прафесар Каламайска-Саед — гісторык мастацтва, супрацоўніца польскай Акадэміі навук, якая даследавала помнікі сакральнай архітэктуры на ўсходзе былой Рэчы Паспалітай. Яна даследавала многія касцёлы Беларусі і даўно супрацоўнічае з Музеем Падляшскім. Знайшоўшы каштоўныя дакументы ў Гродне, яна адразу звязалася з музеем. Беластоцкая ўстанова ў рамках міністэрскіх праграм атрымлівае гранты на такую дзейнасць — ратаванне польскай спадчыны за межамі Польшчы.

Дакументы рассыпаліся ў руках

Дырэктар музея Анджэй Лехоўскі кажа, што не задумваўся ані на хвіліну:

«Нельга было чакаць, папера літаральна рассыпалася ў руках».

У Беластоку выратавалі ад знішчэння каштоўны архіў гродзенскіх брыгітак

Музей атрымаў 28 тысяч злотых ад Міністэрства культуры, яшчэ частку грошай выдзелілі улады Падляшскага ваяводства. Агулам праца каштавала больш за 30 тыс. злотых.

[irp posts="41 894″ name="Над уваходам у Фарны касцёл павесілі новы барэльеф: што ён азначае?"]

Выратаваныя дакументы вернуцца ў Гродна — у Гісторыка-археалагічны музей. У канцы 2018 года там нават можа прайсці выстава, прысвечаная выратаванаму архіву брыгітак. У Беластоку застануцца копіі дакументаў, іх перавядуць у лічбавы фармат і перададуць у дзяржаўны архіў.

Каштоўнасці з 16 да 20 ст.

Усяго ў Гродне былі знойдзены 497 картак дакументаў. Іх аднаўляла спецыялізаваная рэстаўрацыйная майстэрня з Варшавы.

У Беластоку выратавалі ад знішчэння каштоўны архіў гродзенскіх брыгітак

Але гэта толькі дробная частка архіву кляштара. Рэшта наогул загінула невядома дзе. А там былі надзвычай каштоўныя кнігі і дакументы.

Захаваныя дакументы паходзяць з розных эпох — ад 16 да 20 ст. Сярод іх — правілы ордэну, падрабязныя рэгламенты жыцця манашак, зборнікі малітваў і спеваў, спісы нерухомасці, што належала да кляштара.

У Беластоку выратавалі ад знішчэння каштоўны архіў гродзенскіх брыгітак

Частка дакументаў па-польску, частка па-руску. На польскай мове вялася ўнутраная перапіска, на рускай — перапіска з чыноўнікамі. Ёсць запісы аб аплаце «за свечкі», «крупу», «за бычка-адналетка».

[irp posts="45 049″ name="Дзеці з дзятлаўскага касцёла трапілі на першую старонку The Wall Street Journal"]

Большасць архіву знікла

Каштоўны архіў брыгітак, які ствараўся ад 1634 года, калі паўстаў кляштар у Гродне, каталагізавалі манашкі назарэтанкі ў 1925 годзе. Пасля 1950 года, калі кляштар перарабілі на псіхіятрычны шпіталь, вялікая частка архіву загінула.

У Беластоку выратавалі ад знішчэння каштоўны архіў гродзенскіх брыгітак