Як у Беларусі плануюць паляпшаць жыццё інвалідаў, распавяла міністр працы

Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч распавяла пра бліжэйшыя мерапрыемствы Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, перадае БЕЛТА.

Пачнецца карэкціроўка трох законаў: «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь», «Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў», «Аб архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Гэтак, плануецца ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці для юрыдычных і службовых асоб за ўхіленне ад выканання патрабаванняў па стварэнні ўмоў для бесперашкоднага доступу інвалідаў да аб’ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

Заканадаўча будзе замацавана норма аб выдзяленні і выкарыстанні парковачных месцаў для аўтамабіляў інвалідаў.

Працягнуцца працы па ўладкаванні пандусаў, пашырэнні дзвярных праёмаў на ўваходзе і ўнутры будынкаў, ўсталёўцы поручняў больш чым у 670 аб’ектах.

Для забеспячэння інфармацыйнай даступнасці для людзей з парушэннямі слыху плануецца адаптаваць 837 гадзін тэлевізійнага прадукту.

У бліжэйшыя гады будзе ўведзены механізм вызначэння даступнасці аб’ектаў і адаптацыі паслуг. Рыхтуюцца рэкамендацыі, якія дапамогуць арганізацыям розных сфер дзейнасці зарыентавацца, наколькі іх аб’екты і паслугі даступныя.

Пашыраны будзе і пералік сацыяльных паслуг, накіраваны на самастойнае пражыванне; вывучана магчымасць увядзення персанальнага асістэнта для чалавека з інваліднасцю, ўстанаўлення квот для арганізацый пры прыёме на працу інвалідаў, ўкаранення персанальнага бюджэта для дадзенай катэгорыі грамадзян.

— Наша задача — максімальна аказаць садзейнічанне тым, хто хоча працаваць, — падкрэсліла Ірына Касцевіч. — Нацыянальным планам дзеянняў на 2017−2025 гады прадугледжаны розныя мерапрыемствы, уключаючы вывучэнне магчымасці ўстанаўлення квот для арганізацый па прыёме на працу інвалідаў, заканадаўчае замацаванне статусу сацыяльнага прадпрыемства, распрацоўку мер, накіраваных на дзяржаўную падтрымку сацыяльных прадпрыемстваў. Акрамя таго, будуць унесены змены ў заканадаўства, якія ўстанаўліваюць забарону на дыскрымінацыю па прыкмеце інваліднасці, уключаючы прыём на працу, захаванне працы, прасоўванне па службе".

На сённяшні дзень у нашай краіне налічваецца больш за 560 тыс. інвалідаў, распавяла міністр.

У 2015 годзе Рэспублiка Беларусь падпісала, а ў 2016 годзе ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў. У чэрвені 2017 года зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі.

[irp posts="41 351″ name="Гэтую вопратку не пусцілі на подыум. Праект Гродзенскага дзіцячага хоспіса перамог на конкурсе сацыяльных стартапаў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025