Напярэдадні Новага года Андрэй Ірха і Павел Шэшко запісалі відэа, у якім беларусаў з надыходзячым святам віншуюць жыхары амаль 30 краін свету.

Адметна, што прамоўцы робяць гэта на беларускай мове. Сярод іх — грамадзяне Эквадора, Танзаніі, Зімбабвэ, Мальдыўскай рэспублікі, Самалі, Індыі, Марока і іншых дзяржаў.

Гаварыць па-беларуску ўдзельнікам відэа было зусім няпроста. Многія з іх не ведаюць не толькі беларускую і рускую мовы, але слаба валодаюць і англійскай. Таму асноўная складанасць для здымачнай групы была нават не ў пастаноўцы выразнага вымаўлення ў прамоўцаў, а ў тым, каб растлумачыць, што ім трэба зрабіць.

www.youtube.com/watch?time_continue=3&v=ekysCmuoImo