Як бязвіз паўплываў на Гродна і што для турыстаў зробяць яшчэ: меркаванне Мечыслава Гоя

Бязвізавы рэжым, які дзейнічае ў Гродне з 26 кастрычніка 2016 года, падштурхнуў да развіцця інфраструктуры. У горадзе з’явіліся новыя гасцініцы, кафэ, турыстычныя маршруты і паказальнікі. Як будзе ўдасканальвацца гэты напрамак у наступным годзе? На пытанні «Звязды» адказвае старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мячыслаў Гой.

— Што, на ваш погляд, самае значнае для горада ў бязвізавым рэжыме?

— Важным лічу стварэнне 420 новых працоўных месцаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання, культуры. Актывізаваліся інвестары. Сёлета ўзведзены дзве гасцініцы на 27 і хостэл на 50 месцаў. Адкрыта каля 10 новых кафэ і рэстаранаў.

Мы звярнулі ўвагу на інфармацыйна-пазнавальны бок. За гэты год у цэнтры старога Гродна з’явілася 20 так званых аншлагаў — таблічак з гістарычнымі назвамі вуліц. На наступны год зробім яшчэ больш. Акрамя гэтага, устаноўлена 10 «пюпітраў» на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай — з інфармацыяй аб галоўных славутасцях Гродна. На вуліцы Элізы Ажэшка з’явіўся вялікі рэкламны стэнд для турыстаў, яшчэ 12 — у распрацоўцы.

— Чым горад можа прывабіць і здзівіць гасцей?

— Мы пачалі развіваць новыя турыстычныя напрамкі. Заўважылі, што многія цікавяцца не толькі музейнай спадчынай, я аб гэтым яшчэ скажу, але і вытворчымі брэндамі. Таму наладзілі экскурсіі на 10 прадпрыемствах — пальчаткавай, тытунёвай, абутковай, швейнай фабрыках, малочным камбінаце і іншых. Пачалі знаёміць турыстаў з беларускай кухняй. У верасні адбыўся першы гастранамічны фестываль нацыянальных страў і напояў «Картафан». Некаторыя кафэ прапануюць дэгустацыю беларускай кухні, праўда, з улікам арганізацыі фуршэту. Больш сталі праводзіць свят і фестываляў.

Вядома ж, цікавасць у турыстаў выклікае ў першую чаргу гістарычны і архітэктурны Гродна. І тут ёсць чым здзівіць. У нас 12 музеяў, як дзяржаўных, так і прыватных. Мы пастаянна ўдасканальваем тыя маршруты, якія існуюць, і распрацоўваем новыя. Асноўны турыстычны маршрут мае назву «Старажытны Гарадзень» і праходзіць праз галоўныя гісторыка-культурныя аб’екты. Ён зарэгістраваны ў Нацыянальным агенцтве па турызме. Ёсць больш тэматычныя маршруты — «Каралеўскі Гродна», «Гродна часоў Антонія Тызенгаўза», «Яўрэйская культура ў помніках горада», «Гродна — горад храмаў і палацаў» і шмат іншых. У нас амаль 70 акрэдытаваных экскурсаводаў.

Вялікую ўвагу ўдзяляем велатурызму. У горадзе, у тым ліку ў цэнтры, вызначаны веладарожкі, пашырана сетка парковак. Літаральна за тры гады колькасць велапарковак павялічылася ў 16 разоў — з 12 да 200.

[irp posts="33 596″ name="Для палякаў - экскурсіі, для літоўцаў - шопінг, для ўсіх — чэргі на мяжы. Попыт на бязвізавы Гродна вялікі, але не ўсё ідэальна"]

— Якія новыя «фішкі» чакаюць турыстаў на будучы год?

— Будзем удасканальваць сістэму навігацыі, каб турыст мог арыентавацца па картах і схемах. Чакаем, што пашырыцца гасцінічная інфраструктура. Будуць уведзены два апарт-гатэлі і гасцінічны комплекс на 50 нумароў. Пад яго ідзе рэканструкцыя гістарычнага будынка ў цэнтры горада.

Думаю, новай «фішкай» стане аглядальная пляцоўка з біноклем, інфармацыйным стэндам і фігурнымі музычнымі лаўкамі. Таксама ў гэтым годзе мы будзем ствараць цікавы музей «Шляхам Тызенгаўза», ён рэалізуецца ў рамках праекта трансгранічнага супрацоўніцтва. Пад музей адведзены старажытны будынак XVІІІ стагоддзя. Добра, што бязвізавы рэжым працягнуты. Скажу, што за час яго дзеяння парк «Аўгустоўскі канал», у зону якога ўваходзіць і Гродна, наведалі каля 50 тысяч замежных бязвізавых турыстаў амаль з 70 краін свету. Сярод іх значная колькасць нашых суседзяў з Польшчы і Літвы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна аб’яднаюць два аварыйныя будынкі. Яны вам добра вядомыя

Новы аб'ект грамадскага харчавання адкрыецца ў будынках № 31 і № 33 па вул.Вялікай Траецкай…

25 снежня 2024

Пад Гроднам пабудавалі домік для бяздомных катоў - ён падобны да драўлянай хаткі

Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…

24 снежня 2024

На польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі перад святамі - за ноч сітуацыя не палепшылася

Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных…

24 снежня 2024

Нацбанк выпусціць памятныя манеты да 200-годдзя Аўгустоўскага канала

Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з'явілася…

24 снежня 2024

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024