У некалькіх месцах у Беластоку ўсталявалі дэфібрілятары, якія палягчаюць і паскараюць аказанне першай дапамогі ў надзвычайных сітуацыях, піша poranny.pl.

Мантаж абсталявання стаў магчымым дзякуючы рэалізацыі праекта з Грамадскага бюджэту на 2017 год.

Дэфібрылятары прызначаныя для дарослых і дзяцей. Вітрыны, у якіх яны былі ўмантаваныя, абсталяваныя модулем GSM для інфармавання гарадской паліцыі і Упраўлення па надзвычайных сітуацыях у выпадку кожнага адкрыцця.

— З дэфібрылятарамі беластаччане атрымаюць большае пачуццё бяспекі. Ім будзе прасцей дапамагчы, напрыклад, у выпадку раптоўнага спынення кровазвароту, — сказаў мэр Беластока Тадэвуш Трусколаскі. — Папярэдняя дапамога, безумоўна, будзе больш эфектыўнай.

У Беластоку на вуліцах усталявалі прыборы для аказання першай дапамогі пры сардэчных хваробах

Дэфібрылятары былі ўсталяваныя ў шафах звонку розных будынкаў у 13 месцах Беластока.