У снежні міжнародны конкурс Miss University World прайшоў у Камбоджы. За тытул самай прыгожай студэнткі свету ў ім змагаліся, а дакладней спаборнічалі ў творчасці, крэатыўнасці і майстэрстве дефілявання 83 студэнткі з усяго свету, піша «Гродзенская праўда».

Беларусь на ім прадставіла Караліна Чарнашэй. Дзяўчына вучыцца на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ, але нарадзілася і вырасла ў Лідзе. Па выніках конкурсу яна заняла шосты радок у спісе фіналістаў і стала ўладальніцай тытула Miss Photogenic.

[irp posts="44 221″ name="Лідчанка лідзіруе ў анлайн-галасаванні за званне самай прыгожай студэнткі свету"]

Лідчанка ўвайшла ў шасцёрку самых прыгожых студэнтак свету

— Напэўна, менавіта дома падтрымка была самай адчувальнай, — дзеліцца Караліна. — На працягу двух конкурсных тыдняў у рэжыме онлайн ішло галасаванне гледачоў за лепшую канкурсантку. Літаральна з першых дзён я ўтрымлівала лідзіруючую пазіцыю.

Свой голас на карысць Караліны аддалі больш за шэсць тысяч чалавек, але ў перадапошні дзень студэнтку з Беларусі абыйшла дзяўчына з Расіі.

Лідчанка ўвайшла ў шасцёрку самых прыгожых студэнтак свету

На працягу двух тыдняў дзяўчыны жылі ў гатэлі, стасаваліся, удзельнічалі ў фотасесіях і дзяліліся сваёй творчасцю. У адзін з дзён арганізатары зладзілі нешта накшталт міжнароднага параду творчасці - конкурсу талентаў. Караліна на ім праспявала «Купалінку», плаўна пераходзячы ў хітовы It`s my life. Незвычайны мікс ацанілі і ўдзельнікі, і арганізатары.

Зараз чацвёракурсніца здае залікі, якія прапусціла, і актыўна рыхтуецца да экзаменацыйнай сесіі. Дзяўчына не выключае, што паўдзельнічае і ў іншых конкурсах прыгажосці, але прафесійную дзейнасць усё ж плануе звязаць з піяр-асяроддзем.

Лідчанка ўвайшла ў шасцёрку самых прыгожых студэнтак свету