У межах святкавання 155-годдзя Беларускай чыгункі 27 снежня на вакзалах абласных цэнтраў і вялікіх чыгуначных вузлоў адбудуцца канцэрты, піша zviazda.by.
У Гродне для пасажыраў і гараджан выступіць вакальная група народнага хору лакаматыўнага дэпо Баранавічы, а таксама салісты баранавічскага Дома культуры чыгуначнікаў Аляксандр Конюх і Алена Легасцева. У праграме — эстрадныя і народныя песні, а таксама песні пра чыгунку.
Канцэрт ладзіцца на вакзале з 13 да 14 гадзін.