16-гадовая спявачка Сафія Астапюк, якая нарадзілася ў Слоніме і ўжо вядомая сваім удзелам ва ўкраінскім музычным шоу талентаў «Х-Фактар», збіраецца ўдзельнічаць у беларускім нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2018», што адбудзецца ў траўні наступнага года ў Партугаліі, піша «Газета Слонімская».

26 снежня Сафія прадставіла песню Illusions, з якой яна і збіраюцца скарыць Еўропу.

На сёння ў Белтэлерадыёкампанію, акрамя заяўкі Сафіі, паступіла больш за 30 запытаў. А 11 студзеня патэнцыйныя ўдзельнікі песеннага форуму змогуць прадставіць свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, якое і назаве імёны фіналістаў.

Фінал беларускага адбору пройдзе не пазней за 1 сакавіка 2018 года ў фармаце тэлевізійнага канцэрту. Там і вырашыцца, хто паедзе ў Партугалію.