Як рабіць свае гарады лепшымі і эфектыўна прасоўваць інтарэсы супольнасці навучаць у Школе мэраў, якая праводзіцца пад лозунгам «Разам да справы!». Новы яе набор абвяшчаюць грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА.

Праграма Школы мэраў складаецца з 4 сесій з інтэнсіўнымі тэарэтычнымі і практычнымі заняткамі, а таксама працы над індывідуальнымі і групавымі праектамі цягам 9 месяцаў з экспертамі з Беларусі, Літвы і Украіны.

Удзел у праграме Школы мэраў бясплатны. Працоўныя мовы — беларуская і руская.

Адбор у Школу мэраў праводзіцца шляхам конкурсу. Падрабязнасцi тут.

Заяўку на ўдзел трэба запоўніць да 17 студзеня па адрасе.