Анлайн-сэрвіс змясцілі на сайце ўпраўлення культуры аблвыканкама kult.grodno-region.by, каб дапамагчы турыстам зарыентавацца ў мностве цікавых гісторыка-культурных аб’ектах і музеях Гродзеншчыны, піша «Гродзенская праўда».

На электронную карту нанесена больш за 600 гісторыка-культурных каштоўнасцей, музеяў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, музеяў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама школьных музеяў і музейных пакояў Прынёманскага краю.

Як паказвае практыка, усе яны выклікаюць непадробную цікавасць як у замежных турыстаў, якія зачасцілі пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму, так і ў беларусаў, якія любяць падарожнічаць па роднай краіне. Цяпер яны заўсёды змогуць знайсці дакладную дарогу да таго ці іншага турыстычнаму аб’екта.

Акрамя апісання музеяў і славутасцяў, на карце паказаны іх дакладныя адрасы, а таксама графік працы, адрас электроннай пошты, сайт і іншая неабходная інфармацыя.

Тыя, хто ўжо паспеў апрабаваць новы электронны сэрвіс, адзначаюць яго прастату ў выкарыстанні. Для кожнай з катэгорыі аб’ектаў прынятыя спецыяльныя абазначэнні.

Анлайн-карта працуе на дзвюх мовах: рускай і англійскай.