Ствараць беларускія групы і класы ў сваіх мікрараёнах заклікае бацькоў «Таварыства беларускай мовы» у Гродне. Чым больш будзе заяў у беларускія групы ў садках і класы ў школах, тым больш будзе магчымасцяў для іх адкрыцця ў мікрараёнахах, а праз пэўны час новага садка і новай школы (ліцэя, гімназіі).

Цяпер у горадзе па-беларуску вучацца больш за 60 школьнікаў, а ў садках у беларускамоўных групках выхоўваюцца больш за 50 дзяцей.

Найбольш запатрабаванымі школамі сярод бацькоў, якія хочаць вучыць дзіця па-беларуску, з’яўляюцца школы № 32 (вул. Ліможа, 11) і № 34 (вул. Індурская шаша, 14).

У гімназіях № 7 і № 10, дзе асобнага беларускага класа няма, па-беларуску навучаецца некалькі дзяцей.

У дзіцячых садках па-беларуску могуць выхоўвацца ў № 45 (вул.Сухамбаева) і № 65 (вул.Рэпіна, 7).