Трэці ў горадзе хостэл пачаў працу 22 снежня. Ён адкрыўся на вуліцы Маркса і гатовы прыняць да 26 чалавек. Цана за койка-месца — 12 долараў.
На афіцыйнае адкрыццё хостэла «Сарматыя» прыйшоў намеснік старшыні гродзенскага гарвыканкама па будаўніцтве Казімір Гецэвіч. Ён адзначыў, што гораду патрэбныя такія ўстановы.
«Новы хостэл вырашае праблему размяшчэння турыстаў і гасцей горада. Такая ўстанова даступна і зручна, бо знаходзіцца ў цэнтры Гродна. Гарадскія ўлады імкнуцца ісці людзям насустрач, каб адкрываць такія ўстановы. Мы зацікаўлены, каб у будучыні турысты маглі без праблем сабе знайсці месца на начлег. А зараз чакаем падаўжэння бязвізавага рэжыму, а як паказала практыка, для горада гэта выгадна», — адзначыў Гецэвіч.
[irp posts="44 812″ name="10 дзён, чыгунка і аэрапорт. Гродзенскі бязвіз падоўжылі на 2018 год"]
Адкрыюцца яшчэ тры хостэлы
У Гродне зараз працуюць тры хостэлы: «Hello Grodno» на Гараднічанскай, «Old Bridge» на Суворава і «Сарматыя» на Карла Маркса. У 2018 годзе плануецца адкрыць як мінімум яшчэ столькі ж такіх устаноў. Вядома, што для хостэлаў абраныя месцы ў цэнтры Гродна на вуліцах: Ажэшкі, Савецкай і Гараднічанскай.