Дарожны збор будуць плаціць штомесяц? Падрыхтаваны праект новага ўказа

Падрыхтаваны праект указа па змене сістэмы збірання дзяржаўнай мыты за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Пра гэта распавёў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак на тэлеканале «Беларусь 1», піша Белта.

Паводле яго слоў, адна з версій, якая прапрацоўваецца сёння — памесячная выплата транспартнага збору з магчымасцю карэктаваць тыя тэрміны, за якія ўжо заплачана. Да прыкладу, калі чалавек карыстаецца аўтамабілем тры месяцы на год, то і плаціць трэба за тры. Калі збіраецца прадаваць транспартны сродак, то заплаціць можна за месяц.

«Павінна быць пэўная гнуткасць, — сказаў дэпутат. — Сёння гэта такая сумесная пазіцыя ўрада і парламентарыяў. Рабочай групай, якая была сфарміравана з гэтых галін улады, напрацаваны праект указа. Думаю, што адпаведнае рашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час».

Андрэй Рыбак канстатаваў, што дзеючая цяпер сістэма была распрацавана некалькі гадоў таму. Прычынай такой сістэмы было жаданне зэканоміць сродкі на адміністраванне гэтага збору: ёсць канкрэтны работнік «Белтэхагляду» — ён і правярае квітанцыю аб аплаце.

«Але гэтая ідэя дала негатыўныя вынікі. Прапанова такая: адвязацца ад чаго б там ні было — зрабіць транспартны збор. Грамадзянін плаціць яго па заяўным прынцыпе: збіраецца выязджаць на дарогу — плаціць праз АРІП, банк, пошту або іншымі спосабамі», — сказаў парламентарый.

[irp posts="43 656″ name="За паўторное кіраванне аўто без правоў могуць пасадзіць на суткі: папраўкі ў КоАПе"]

У эфіры тэлеканала таксама дадалі, што ў многіх краінах транспартны збор не ўваходзіць у сістэму тэхагляду. Напрыклад, у ЗША ён уключаны ў кошт паліва — чым больш аўтамабіліст ездзіць, тым больш плаціць. У некаторых краінах Еўропы транспартны падатак плаціцца асобна і залежыць ад аб’ёму рухавіка, колькасці конскіх сіл ці выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу.

[irp posts="43 291″ name="З 1 студзеня пры змене ўладальніка аўтамабіля тэхагляд не трэба праходзіць зноўку"]

Як паведамлялася, у гэтым годзе з амаль 3 млн машын да тэхагляду не даехала палова. Многія не хочуць аплачваць дарожны падатак, які даражэй за штраф з-за адсутнасці пройдзенага ТА.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025