Апошняя на гэты год змена экспазіцыі Гродзенскай выставачнай залы адбылося 19 снежня. У гэты дзень адкрылася традыцыйная калядная выстава мастакоў Гродзенскага аддзялення Саюза мастакоў Беларусі. Разам з жывапісам і графікай тут прадстаўлены скульптура, мастацкае кавальства і шкло. Большасць прац выкананы сёлета ці за апошнія некалькі гадоў.

Першы снег і адкінутыя канькі. Мастакі Гродзеншчыны адкрылі калядную выставу
«Першы снег», Анатоль Скамарошчанка
На думку мастацтвазнаўцы Марыны Загідулінай, гэта «светлая і чыстая ў сваіх пачуццях» выстава — усплеск сучаснага мастацтва.
Першы снег і адкінутыя канькі. Мастакі Гродзеншчыны адкрылі калядную выставу
«Адкінутыя канькі» Сяргей Грыневіч

«Тут ёсць і абсалютна новыя працы і тыя, што ўжо мы бачылі. Усе яны лагічна ўпісваюццца ў агульную канцэпцыю. Паказваюць, як у канцы года, перад калядамі, чалавек асэнсоўвае сябе і тое, што зроблена за год. Ён асэнсоўвае нараджэнне Хрыста і Каляды — свята, калі мяняецца сонца і прырода адраджаецца нанова».

Першы снег і адкінутыя канькі. Мастакі Гродзеншчыны адкрылі калядную выставу
«Вечар», Галіна Сідарэвіч
На выставе прадстаўлены кавальства Юрася Мацко, кераміка Васіля Мартынчука, шкло Галіны Сідарэвіч, жывапіс Сяргея Грыневіча, Анатоля Скамарошчанкі, Вікторыі Ільіной, Аляксандра Сільвановіча ды іншых.
Першы снег і адкінутыя канькі. Мастакі Гродзеншчыны адкрылі калядную выставу
«Тры каралі», Юрась Мацко
Выстава будзе дэманстравацца да 14 студзеня