Застаўся адзін дзень, каб выйграць 6000 рублёў у конкурсе #Паскарэнне (+прыклады класных праектаў)

Застаўся адзін дзень, каб падаць заяўку на конкурс #Паскарэнне на платформе Talaka і выіграць 6000 рублёў. Між тым, шэраг гродзенцаў ужо скарысталіся краўдфандынгам і паспяхова рэалізавалі свае праекты.

Платформа Talaka ладзіць інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне. Арганізатары запрашаюць актыўных жыхароў Беларусі і беларусаў замежжа, якія гараць жаданнем запусціць значны праект альбо ўжо рэалізуюць яго. Зарэгістравалася ўжо болей за 150 праектаў!

[irp posts="43 425″ name="У конкурсе #Паскарэнне можна ўпаляваць 2000 рублёў, далучыўшы ўдалы праект сябра"]

Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 10 000 рублёў. Той, хто возьме Гран-пры, атрымае 6000 рублёў. Аўтарам яшчэ двух удалых ідэяў падораць па 2000 тысяч рублёў за перамогу ў галасаванні журы і інтэрнэт-галасаванні.

Мэта конкурсу — натхніць гараджан на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі, стварыць тое, чым будзе ганарыцца краіна і на што зверне ўвагу ўвесь свет.

Якія праекты ўжо рэалізавалі праз Талаку жыхары Гродзенскага рэгіёну?

1.

Доктар гістарычных навук, прафесар Вячаслаў Швед сабраў амаль 5000 рублёў на выданне 200 асобнікаў і распаўсюд сваёй кнігі «Рэквіем паўстанцам 1863 — 1864 гг. (Гродзенская губерня)».

— Народам варта не забываць сваіх Герояў. Памяць аб іх не павінна затухаць. Таму задачай аўтара было вярнуць забытых і адшукаць у крыніцах невядомыя прозвішчы студзенскіх паўстанцаў. Усе яны заслугоўваюць на рэквіем, — мяркуе аўтар праекта Вячаслаў Швед.

2.

Дзякуючы Алене Майсюк, ЖКГ, Hrodna.life і шоў «Горад» на Вішняўцы пабудавалі першую пляцоўку для выгулу сабак з абсталяваннем.

[irp posts="24 991″ name=""Карыстайцеся, гэта для вас!" На Вішняўцы адсвяткавалі адкрыццё пляцоўкі для сабак"]

3.

Андрэй Ярмаловіч праз пратформу Talaka спрабаваў адкрыць у Жыровіцах краму «Душевный сувенир», дзе інваліды маглі б прадаваць свае вырабы. Праект завяршыўся на падпісанні дамовы на арэнду памяшкання пад краму.

[irp posts="44 127″ name="Платформа Talaka павялічыла прызавы фонд да 10 000 рублёў у конкурсе праектаў"]

Што такое #Паскарэнне?

Гэта конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных.

Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 10 000 рублёў і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае падарунак — сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» смарт-гадзіннік.

Удзельнікі пройдуць усе этапы рэалізацыі праекта: ад крэатыўнай ідэі да яе поўнага ўвасаблення. Усе стадыі конкурсу будуць штотыдзень асвятляцца Onliner. by ў рэжыме рэаліці-шоў. Таксама падтрымку забяспечваюць газета «Комсомольская правда в Беларусі», радыё Unistar і крэатыўнае агенцтва «Малако».

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на платформе Talaka па 20 снежня ўключна, дадаць сваю ідэю праз спецыяльную форму на сайце.

Конкурс будзе доўжыцца да 4 лютага. За гэты час ідэя павінна быць увасоблена ў жыццё або, як найменей, уяўляць з сябе прататып праекта, які можна будзе прадэманстраваць гледачам.

Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі #Паскарэнне можна на сайце.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Для былой адміністрацыі на Савецкай шукаюць арандатараў - там прапануюць адкрыць салон прыгажосці

Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…

23 снежня 2024

Жывёлы з гродзенскага прытулку атрымалі першыя падарункі ад таемных Сант — пункты выдачы заказаў перапоўнены

Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…

23 снежня 2024

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024