Беларусы хочуць звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з просьбай аб больш дбайным расследванні знікнення Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы. Петыцыю ўжо падпісалі каля 10000 чалавек.

Чытайце яшчэ:  10 галоўных фактаў пра знікненне Максіма Мархалюка

Па меркаванні аўтаркі петыцыі Крысціны Літвінавай, хлопчык мог знікнуць па крымінальнай прычыне. У сувязі з гэтым у петыцыі пералічаны шэраг патрабаванняў:

– абыйсці ўсе пабудовы ў раёне знікнення хлопчыка з пошукавымі сабакамі,

– агледзець тэрыторыю са спецыяльнай тэхнікай, якая дапамагае выяўляць целы загінулых,

– запрасіць на дэтэктар фальшу усіх людзей, якія асабіста ведалі
Максіма,

– перадаць расследаванне справы следчым у Цэнтральны апарат, прыцягнуць да расследавання справы лепшых спецыялістаў краіны,

– апытаць усіх магчымых сведкаў знікнення дзіцяці.

Петыцыю плануюць накіраваць у Адміністрацыю прэзідэнта, Генеральную пракуратуру, Следчы камітэт і Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

Чытайце яшчэ:  Зніклага Максіма Мархалюка аб’явілі ў міжнародны вышук