“Уся тэрыторыя ўжо адпрацавана”. У Белавежскай пушчы працягваюцца пошукі хлопчыка

У Белавежскай пушчы дванаццаты дзень працягваюцца пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка, які прапаў у суботу, 16 верасня. Асноўная версія, якой прытрымліваюцца ў штабе, – хлопчык заблукаў у лесе. Аднак цяпер пашукавікі адпрацоўваюць і іншыя версіі. У прыватнасці, хлопчык мог наўмысна сысці з хаты, піша TUT.BY.

– Мясцовыя жыхары хвалююцца, і цяпер мы рэагуем на любыя іх версіі, дзе магло б знаходзіцца дзіця і што з ім здарылася. Сёння дзень пачаўся, як і ўсе папярэднія. Каардынатар атрада прыняў удзел у брыфінгу. Задачы пастаўлены. Працуем далей, – сказаў камандзір пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўган.

Вядома, у параўнанні з выходнымі, людзей, занятых у пошуку, стала менш, але валанцёры ўсё роўна прыязджаюць у Новы Двор.

Уся тэрыторыя, дзе б мог знаходзіцца хлопчык, адпрацаваная. Цяпер некаторыя ўчасткі лесу, дзе ўжо праходзілі пошукавыя групы, але маглі нешта прапусціць, адпрацоўваюцца паўторна. У прыватнасці, зноў аглядаюцца закінутыя хутары і пустуючыя хаты ў аддаленых вёсках.

Нагадаем, учора Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце знікнення хлопчыка. Аднак гэта не паўплывала на інтэнсіўнасць пошуку – хлопчыка шукаюць у лесе так жа, як і раней.

Крымінальная версія знікнення хлопчыка пакуль не разглядаецца. Максім яшчэ не знойдзены.

"Уся тэрыторыя ўжо адпрацавана". У Белавежскай пушчы працягваюцца пошукі хлопчыка

Нагадаем, хлопчык знік у Белавежскай пушчы ўвечары ў мінулую суботу. Каля 20.00 хлопчык з’ехаў на ровары ў бок лесу каля вёскі Новы Двор і знік. Міліцыянты знайшлі ў лесе ровар дзіцяці.

Міліцыя просіць усіх, хто можа ведаць пра месцазнаходжанне хлопчыка, паведаміць па тэлефонах: 8 033 688-62-50, 8 029 572-30-12, 8 015 133-32-82 або 102.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: