Пасля міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У панядзелак 18 снежня ў Гродне «Нёман» прымаў «Гомель» і з лікам 1:0 абыграў суперніка. Такім чынам падапечныя Сяргея Пушкова ўжо 14 матчаў запар у чэмпіянаце не ведаюць паразы.

Гульня паміж камандамі атрымалася напружанай, з мноствам сілавой барацьбы, але з адзінай шайбай, якую забілі гродзенцы толькі ў канцы матчу. Аўтарам пераможнай шайбы стаў Мікіта Рэмезаў.

«Нёман» — «Гомель» 1:0 (0:0, 0:0, 1:0)

галы:

56.26 1: 0 — Рэмезаў (Лісічкін)

Матч з «Гомелем» у рамках чэмпіянату стаў для «Нёмана» добрай рэпетыцыяй перад фіналам Кубка Салея, які пройдзе паміж камандамі ў Гродне 20 снежня.