Пасля міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У панядзелак 18 снежня ў Гродне “Нёман” прымаў “Гомель” і з лікам 1:0 абыграў суперніка. Такім чынам падапечныя Сяргея Пушкова ўжо 14 матчаў запар у чэмпіянаце не ведаюць паразы.

Гульня паміж камандамі атрымалася напружанай, з мноствам сілавой барацьбы, але з адзінай шайбай, якую забілі гродзенцы толькі ў канцы матчу. Аўтарам пераможнай шайбы стаў Мікіта Рэмезаў.

“Нёман” – “Гомель” 1:0 (0:0, 0:0, 1:0)

галы:

56.26 1: 0 – Рэмезаў (Лісічкін)

Матч з “Гомелем” у рамках чэмпіянату стаў для “Нёмана” добрай рэпетыцыяй перад фіналам Кубка Салея, які пройдзе паміж камандамі ў Гродне 20 снежня.