Футбольны клуб «Нёман» і аддзел адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама правялі ў суботу 18 снежня сумесную дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Зорка».

Так кіраўніцтва каманды, трэнера і футбалісты сустрэлiся ў сяброўскай атмасферы з выхаванцамі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, а таксама з дзецьмі з прыёмных і апякунскіх сем’яў. Пасля святочнай праграммы i віншаванняў, дзецям ад футбольнага клуба былі перададзеныя спецыяльныя падарункі. А ў конкурсах і віктарынах футбольны клуб разыграў паміж удзельнікамі акцыі сувенірную прадукцыю.