Пасля доўгіх разглядаў і экспертыз жыхарку Новага света 94-гадовую Ніну Сямёнаву суд Ленінскага раёна прызнаў дзеяздольнай. Гэта значыць, пенсіянерка адэкватная і можа адказваць за свае дзеянні.

Непрыемная гісторыя з гродзенкай адбылася ў чэрвені, калі гарадскія службы гвалтоўна забралі яе з дому і павезлі ў псіхіятрычную бальніцу. Пры гэтым службы спасылаліся на тое, што пажылая жанчына мае арганічны разлад асобы і не можа за сабой даглядаць, але блізкія і сама пенсіянерка адзначалі, што такі дыягназ ёй ніхто не ставіў. Па рашэнні экспертызы і суда Ленінскага раёна, якія прайшлі ў пачатку снежня, Ніну Іосіфаўну прызналі адэкватным чалавекам.

Пенсіянерку з Ватуціна, якую гарадскія службы выцягвалі з дома, суд прызнаў адэкватнай
Дом пачатку ХХ стагоддзя ў Ніны Іосіфаўны знаходзіцца ў добрым стане. За гаспадыняй і будынкам доўгія гады прыглядае адна гродзенская сям’я
Яшчэ ў верасні прадстаўнікі гарадскіх службаў, якія вывезлі пенсіянерку ў псіхіятрычную бальніцу, сцвярджалi, што дзейнічалі ў рамках закону. Нагодай увайсці ў дом стаў сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і антысанітарыя. А запланаваны знос дамоў у Новым свеце пад будаўніцтва медыцынскага-гасцінічнага цэнтра — супадзенне, і ён ніяк не звязаны з візітам службаў да сталай жыхаркі. Ніна Іосіфаўна лічыць, што гэтыя справы былi звязаныя.

Што тычыцца зносу дамоў для забудовы цэнтра, то да пенсіянеркі ніхто больш не прыходзіў і не пісаў.