Гарады рыхтуюцца да святаў. Жыхары і госці ўжо могуць любавацца навагоднімі елкамі на галоўных плошчах, а 15 снежня гродзенскія елкі заззяюць пасля параду Дзедаў Марозаў. Напярэдадні гэтага Hrodna.life зірнуў на елкі ў Гродне і некалькіх суседніх гарадах.



Елка ў Ваўкавыску складаецца з 27 натуральных елак. Нарыхтоўвалі іх у спецыяльным гадавальніку Бераставіцкага раёна. Вышыня зборнай навагодняй канструкцыі – 14-15 метраў, піша “Наш час“.

У Слоніме галоўную ёлку пачалі ўсталёўваць толькі 13 снежня. І гэта таксама зборная канструкцыя.

Калі ж выбрацца трошкі далей ад Гродна, то можна пабачыць саму прыгожую елку ў Еўропе. Другі год запар ёй прызнаюць дызайнерскую елку ў Вільні. Яе ўнутраная прастора ўяўляе сабой шырокую прагулачную зону з сувенірамі і пачастункамі. У мінулыя гады галоўная ёлка Вільні таксама цешыла гараджан і гасцей сталіцы незвычайным убраннем, піша tio.by.



