Пра гэта падчас семінара па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення кантролю ў святле патрабаванняў указа № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці» паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю рэгіёна Анатоль Дарожка, перадае БЕЛТА.

«Указ прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў, якія пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2018 года. У першую чаргу значна скароціцца колькасць праверак, у тым ліку за кошт скарачэння органаў, якія маюць права праводзіць падобныя мерапрыемствы», — адзначыў Анатоль Дарожка.

Таксама старшыня КДК паведаміў, што выяўляюцца і пэўныя парушэнні падчас кантролю за арганізацыяй і парадкам правядзення праверачных мерапрыемстваў. Напрыклад, у 2017 годзе каля 50 службовых асоб кантрольных і наглядных органаў рэгіёна былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Ён звярнуў увагу, што адна з нормаў указа прадугледжвае ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці кантралёраў, кантрольных і наглядных органаў за законнасць і абгрунтаванасць прызначэння і правядзення праверак.

КДК Гродзенскай вобласці і ў далейшым будзе адсочваць захаванне ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў пры арганізацыі і ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці, падсумаваў Анатоль Дарожка.