5 лістоў рассылкі ад праекта «Арт-Беларусь» распавядуць пра беларускіх мастакоў у Парыжы, незвычайныя дэталі партрэтаў і нацюрмортаў. Кожны тыдзень падпісанты будуць атрымліваць лісты з гісторыямі пра беларускіх творцаў.

- «Мастакі поштай» — гэта не проста інфармацыйная рассылка, — кажа кіраўнік праекта «Арт-Беларусь» Аляксандр Зіменка. — Наша мэта значна больш амбітная і шырокая: прыцягнуць увагу да ўнёску беларусаў у сусветнае мастацтва. А таксама павіншаваць падпісантаў з надыходзячымі святамі.

Кожны з пяці лістоў рассылкі будзе прымеркаваны да пэўнага зімняга свята: ад Ханукі да праваслаўнага Раства. Не абыдзецца без падарункаў.

Праект «Мастакі поштай» — лагічны працяг іншай нашумелай рассылкі «Купала поштай». Падпісаўшыся на яго, чытачы будуць атрымліваць кожны дзень па аднаму вершу Янкі Купалы.

[irp posts="12 889″ name="Правесці 100 дзён з вершамі дапаможа рассылка «Купала поштай""]

Падпісацца на арт-дайджэст можна па спасылцы http://kupalaposhtai.by/artbelarus

Першы ліст можна будзе знайсці ў скрыні адразу пасля падпіскі.