На чэмпіянаце свету па плаванні сярод інвалідаў па зроку і апорна-рухальнага апарату, які праходзіў у Мексіцы, гродзенка Наталля Шавель заваявала сярэбраную ўзнагароду на дыстанцыі 100 метраў брасам, бронзавую — комплексным плаваннем на 200 метраў, піша «Гродзенская праўда».

Таксама спартсменка пабіла папярэдні рэкорд Рэспублікі Беларусь на дыстанцыі 50 метраў на спіне, устаноўлены ёю на Паралімпійскіх гульнях 2016 года, палепшыўшы яго на адну секунду з вынікам 48,89.

Гродзенская параспартсменка заваявала два медалі на чэмпіянаце свету па плаванні і ўстанавіла рэкорд Беларусі
Наталля не толькі заваявала сярэбраную і бронзавую ўзнагароды сусветнага першынства, але і ўстанавіла рэкорд Беларусі.
У чэмпіянаце прыняло ўдзел больш за 1 500 удзельнікаў з 38 краін. Сем спартсменаў інваспорту прынеслі камандзе Рэспублікі Беларусь 20 медалёў. У выніку Беларусь заняла самае высокае ў гісторыі краіны 5 месца.

Чэмпіянат свету праводзіўся ў высакагорнай мясцовасці, дзе басейн, пабудаваны да XIX летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года, не быў прыстасаваны да дадзенага ўзроўню мерапрыемства.

— «Нязвыклы клімат адбіваўся на дыханні спартсменкі. Наталля праявіла вялікія байцоўскія якасці ў такіх умовах. Ёй даводзілася прыстасоўвацца да неспрыяльных умоў. Адзін пералёт чаго варты! 12 гадзін ляцець толькі з Франкфурта, а колькі праводзілася часу ў залах чакання.» — распавяла трэнер Надзея Кузьміна.

Гродзенская параспартсменка заваявала два медалі на чэмпіянаце свету па плаванні і ўстанавіла рэкорд Беларусі

За ўсю спартыўную дзейнасць гродзенская спартсменка заваявала: на чэмпіянатах Еўропы — 1 залатую, 3 сярэбраныя, 2 бронзавыя ўзнагароды; на чэмпіянатах свету — 5 срэбных, 4 бронзавых; на Паралімпійскіх гульнях два чацвёртыя месцы, 3 пятых, 3 шостых. Спартсменка удзельнічала у Паралімпійскіх гульнях у Афінах, Пекіне, Лондане і Рыа-дэ-Жанейра.

[irp posts="42 537″ name="Гродзенка выйграла срэбра" на чэмпіянаце свету па плаванні ў Мексіцы"]

Цяпер Наталля Шавель рыхтуецца да чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні сярод інвалідаў апорна-рухальнага апарата, удзелу ў чэмпіянаце Еўропы ў Ірландыі і трох этапаў Кубка свету.

Гродзенская параспартсменка заваявала два медалі на чэмпіянаце свету па плаванні і ўстанавіла рэкорд Беларусі