У Гародні зноў праявіў сябе махляр Віктар Рублёў. Праўда, з інтэрнэту ён ужо перайшоў у афіцыйнае рэкламнае выданне. Дзейнічае махінатар па ранейшай схеме, прадае неіснуючую кватэру па заніжаным кошце, піша «Перспектыва».
Ад дзеянняў махінатара пацярпелі два чалавекі. 33-гадовая гарадзенка, якая жыве ў хрушчоўцы з сынам, захацела пашырыць жылплошчу. Яна павабілася на прапанову набыць 76 новых «квадратаў» з рамонтам і мэбляй за 20 тысяч даляраў. У аналагічную сітуацыю патрапіў 41-гадовы гродзенец. Ён хацеў набыць прасторную «двушку» за 21 тысячу «зялёных».
Паведамленні нібыта належалі рэальнаму гаспадару, які з’ехаў на ПМЖ у іншую краіну. Карыстаўся наступнай легендай: раней пражываў у Гродна, пазычаў людзям грошы пад заклад маёмасці. Жыллё даставалася за капейкі. Зараз не хоча нажывацца.
Уладальнік патрабаваў выслаць грошы праз электронную сістэму ў горад яго пражывання. Гэта трэба, каб пацвердзіць намеры аб куплі. Шулер запэўніваў, што ўсё без падману і рызыкі: сакрэтны код пераводу не кажаш, паказваюць прозвішча сваяка. «Уладальнік» тлумачыў, што яму трэба проста ўбачыць дасланыя грошы. А поўны разлік зробяць пасля здзелкі.
Гарадзенка выслала 20 тысяч, а гродзенец 6 тысяч. Як толькі пацярпелыя пераслалі фатаграфію квітанцыі, махляр перастаў выходзіць на сувязь.
[irp posts="43 204″ name="Падманулi страхаўшчыкоў на $ 80 тысяч: пачаўся суд над кіроўцамі, якія падстройвалi ДТЗ"]
На гэтым гісторыя не скончылася і нават выйшла на новы віток. Цяпер махляр засвойвае рэкламнае поле афіцыйнага выдання. Журналіст «Перспектывы» знайшла аб’яву аб продажы двухпакаёвай кватэры, якое было пададзена два тыдні таму. Почырк паказвае на спадара Рублёва. На гэты раз ён «прадае» 2-пакаёвую кватэру, плошчай 76 «квадратаў». Жыллё размяшчаецца па адрасе: вул. Томіна, 12Б ў доме, пабудаваным у 2009 годзе. Кошт ранейшы і прывабны — 20 тысяч даляраў. У электроннай версіі выдання ёсць шмат фота жылля з рамонтам і дубовай мэбляй.
Гаспадар прасіў напісаць яму на е-мэйл, і ён раскажа, як гэты палац купіць. Так і зрабіла журналіст. Не дачакаўшыся адказу, нават патэлефанавала на расійскі нумар. Але трубку ніхто не ўзяў. Як высветлілася, жыллё сапраўды прадаецца па пазначаным адрасе. Толькі «двушку» сапраўдныя гаспадары ацэньваюць у тры разы даражэй. І ў рэальнасці адрозніваецца абстаноўка і планіроўка кватэры.
Аказалася, што кватэру з фатаграфій у элетронном варыянце прадалі як элітнае жыллё, без мэблі, паўтара гады таму ў Ашхабадзе. Цяпер яна фігуруе не толькі ў Гродне. Яе прапануюць купіць і арандаваць у Санкт-Пецярбургу, Сочы, Ашхабадзе. Кошт пытання нязменны: каля 20 тысяч даляраў. У падарунак ідзе дарагая абстаноўка.
«Перспектыва» паспрабавала даведацца, як аб’ява патрапіла ў выданне. Бо за размяшчэнне трэба плаціць і нават пашпарт паказваць. Як патлумачыла рэкламны агент ў Гродне, усе гэтыя ўмовы не распаўсюджваюцца на інтэрнэт-версію газеты. Каб падаць аб’яву на інтэрнэт-старонцы выдання, трэба завесці асабісты кабінет на сайце. Асабістыя дадзеныя не пытаюцца, грошай не просяць, змест рэкламы не правяраюць.
«Мы не нясем адказнасці за рэкламу», — патлумачыла дзяўчына. Яна ж адмовілася выдаліць сумніўнае паведамленне, на крымінальную вуду якога могуць трапіцца даверлівыя людзі.
Ці стане больш пацярпелых ад кватэрнага махляра, пакажа час. Дарэчы, грошы, якія прыйшлі па Western Union, можна атрымаць без прозвішча. Дастаткова ведаць скупыя звесткі, названыя ў квітанцыі. Зрэшты, так і адбылося са зберажэннямі гродзенцаў.
[irp posts="10 832″ name="На вуліцы грошы ніхто не збірае: як вызначыць махляра, які нажываецца на хворых дзецях"]
На расійскіх сайтах карыстальнікі сабралі цэлае дасье на Віктара Рублёва. І мадэратары сайтаў у сваіх супольнасцях абмяркоўваюць метады барацьбы зшулерам. Бо, як высветлілася, ён яшчэ і помсціць за выдаленне сваіх аб’яваў спамам.
У цэлым, маштабы Рублёва ўражваюць. Ён па такой жа схеме прадае жыллё не толькі ў краінах СНД, а нават у ЗША. Махляр просіць грошы яшчэ за аўто, канфіскаваныя замежныя тавары, пасярэдніцтва ў продажы кватэры.
У Гродне ўзбудзілі крымінальныя справы па артыкуле «Махлярства» у асабліва буйным памеры, учыненае групай асобаў. Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч паведаміў, што следчыя накіравалі запыт у Расію. Аднак, як тлумачаць сілавікі, вярнуць грошы пацярпелым наўрад ці ўдасца. Звычайна ашуканцы дзейнічаюць праз падстаўных асоб, а самі могуць знаходзіцца ў любым пункце свету.
Рыэлтары папярэджваюць, што відавочна заніжаны кошт павінен насцярожыць пакупніка.
— Калі пакупніка або прадаўца бянтэжаць нюансы здзелкі, можна звярнуцца па кансультацыю ў агенцтва па нерухомасці, — распавёў рыэлтар, ацэншчык РУП «Гродзенскае агенцтва па аказанні рыэлтарскіх паслуг» Артур Залеўскі.
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…