Літва пакуль не атрымала дазволу ад беларускіх ведамстваў на будаўніцтва новага будынка консульства ў Гродне, па гэтай прычыне ўрад пераразмеркаваў сродкі праекта, піша ru.DELFI.lt.

МЗС Літвы растлумачыў, што не адмаўляецца ад праекта ў Гродне.

«Планы Літвы пабудаваць новы будынак генконсульства ў Гродне, у Рэспубліцы Беларусь, не мяняюцца. (…) Спадзяемся, што ў набліжэйшы час завершыцца працэс узгаднення тэхнічнага праекта новага генеральнага консульства ў Гродне, і будуць пачаты работы падраду», — паведаміла BNS міністэрства.

[irp posts="12 951″ name="Будаўніцтва новага консульства Літвы ў Гродне можа пачацца ў 2018 годзе"]

Ведамства таксама паведаміла, што праект тармозіцца менавіта таму, што не ўдаецца атрымаць дазвол на будаўніцтва. Урадавай пастановай 478 000 еўра, якія былі прадугледжаны на праектоўку і будаўніцтва будынка консульства ў Гродне, вылучаныя на рамонт амбасады ў Маскве.

У Маскву ж накіраваны і сродкі, не выкарыстаныя ў рамонце амбасады Літвы ў Рызе — 471 000 еўра. Яны не былі выкарыстаны ў сувязі з прадаўжэннем тэрмінаў падрыхтоўкі тэхнічных праектаў. Таксама амбасадзе ў Расіі дастанецца і 51 000 еўра, не скарыстаная пры рэканструкцыі будынка МЗС (па той прычыне, што зацягнулася ўзгадненне праектаў з Дэпартаментам па справах культурнай спадчыны).