Яшчэ пару гадоў таму ледзь верылася, што з каменнага двухпавярховага будынка на беразе Жыжмы пры ўездзе ў Дворышча атрымаецца цікавы турыстычны аб’ект. Думаць так прымушаў стан пабудовы. Але яе гісторыя, тэхналогія і месцазнаходжанне казалі пра адваротнае. Турфірма «Адрас лета» выкупіла вадзяны млын, падобных да якога у Беларусі амаль не захавалася. Дырэктар кампаніі Генадзь Конан распавёў газеце «Прынёманскія весці», як фактычна руіны ператварыць у цікавы аб’ект.

Рэканструкцыя ідзе другі год. Здача плануецца на другое паўгоддзе 2018 года. Як гаворыцца, прасцей пабудаваць новае, чым аднаўляць старое. У пачатку работ будынак уяўляў сабой 4 вонкавыя сцяны. Усё астатняе альбо не выстаяла пад напорам часу, альбо магло быць «дэмантавана» лёгкім рухам рукі. Не было даху, франтонаў, падлог, перагародак. Гэта галоўны фактар, які ўплывае на тэрміны, не лічачы эканамічнага.

На млыне пад Лідай адкрылі камеру катаванняў і сярэднявечны квэст

Стаўка на дакладнасць

За арыенцір было ўзята архітэктурнае аблічча, у якім млын прыйшоў да новага гаспадара. Стан быў жаласны, але дастатковы, каб зразумець, як усё павінна быць. Вялася праца з мясцовымі краязнаўцамі. Глабальнай перапланіроўкі не было. Нешматлікіх змяненняў патрабавала альбо тэхніка бяспекі, альбо элементарная эстэтыка. Керамічную чарапіцу, блізкую да арыгіналу, спецыяльна везлі з Польшчы. Свядома адмовіліся і ад пластыкавых вокнаў на карысць драўляных. Флюгер — і зусім той самы, яго аднавілі і паставілі на месца.

Млынавы механізм з’явіцца пазней. Дарэчы, млын унікальны сваім колам ніжняга бою. Прасцей кажучы, у звыклых млынах вада льецца зверху. Тут жа кола круціць рака, якая працякае прама праз склеп. Ужо ўсталяваны фрагмент шкляной падлогі, праз якую будзе бачна праца кола.

На млыне пад Лідай адкрылі камеру катаванняў і сярэднявечны квэст

Новай форме — новы змест

Сёння 4 памяшканні гатовыя да прыёму гасцей. Гэта тэматычныя залы, але не ў класічным разуменні, а з максімальным інтэрактывам. На млын пераехала «камера катаванняў» з замка.

На млыне пад Лідай адкрылі камеру катаванняў і сярэднявечны квэст

У зоне з працоўнай назвай «ВКЛ» — зброя, даспехі, касцюмы, гербы магнацкіх родаў.

Яшчэ па адну экспазіцыю кіраўнік фірмы адправіцца ў найбліжэйшы час. Якую — пакуль трымае ў сакрэце.

Запланаваныя прынцыпова новыя анімацыйныя праграмы. Акрамя сярэднявечнай тэмы, будзе да месца любы часовы і тэматычны пласт. Гэта і стандартныя экскурсіі, і прыгодніцкія квэсты, і дзелавыя перамовы, і этнавечарына ў народным стылі. Пры жаданні, магчымыя паслугі кейтэрынга. Млын ўжо гатовы прыняць першых наведвальнікаў. А менавіта — дзіцячыя групы з навагоднім квэстам.

На млыне пад Лідай адкрылі камеру катаванняў і сярэднявечны квэст