У 2017 годзе прадпрыемствамі «Белдзіпразем» падрыхтаваны матэрыялы па нармалізацыі і ўстанаўленні межаў адміністрацыйных раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Новая тэхналогія правядзення работ па ўстанаўленні межаў прадугледжвае прымяненне сучасных магчымасцяў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, метадаў атрымання і апрацоўкі фотавыявы і лічбавання зямельнага пакрыцця.Тэхналогія была адпрацавана пры рэалізацыі «пілотнага праекта» ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці.
Дакладна вызначыць межы адміністрацыйных раёнаў і абласцей і ўдакладніць іх плошчы неабходна таму, што папярэдняе іх ўстанаўленне было выканана больш за 60 гадоў таму графічным спосабам на аснове картаграфічнага матэрыялу маштабаў 1:50 000 і 1: 100 000, які мелі на той час.
Прапанаваныя змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Брэсцкай і Гродзенскай абласцей праходзяць працэдуру грамадскага абмеркавання.