Як з дапамогай сацыяльных сетак вырашаць лакальныя праблемы і рабіць свет вакол сябе крышку лепшым? Пра гэта будзе размова з новым госцем HrodnaMediaRoom Антонам Матолькам, які шырока вядомы як самы актыўны блогер, гарадскі актывіст і фатограф, які ўздымае грамадска важныя тэмы лакальнага і нацыянальнага ўзроўню.

Сярод іх — захаванне мінскага квартала Асмолаўка, платныя паркоўкі, петыцыя аб забароне парада ваеннай тэхнікі ў межах горада. Антон Матолька прымусіў гаварыць аб высечцы дрэў нават першую асобу краіны, звяртаўся да кіраўніка МУС Ігара Шуневіча з прапановай дазволіць выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг на футбольных матчах.

У траўні 2017 года сумесна з сайтам #RFRM стартаваў праект Матолькі, які вырашае лакальныя праблемы ў краіне. Сам жа блогер называе сябе «прадстаўніком новых бабуль, якія строчаць лісты».

Сустрэча адбудзецца 14 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця (Савецкая, 3) у 18.30.