11 снежня супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку сумесна з аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі і супрацоўнікамі АМАП закрылі «завод» па вырабе кантрафактнага алкаголю. Двое «прадпрымальнікаў» з Гродна ўладкаваліся ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Верхполле Гродзенскае раёна.
Гэта месца праваахоўнікі знайшлі яшчэ ў пятніцу. На працягу выходных супрацоўнікі АМАП чакалі уладальнікаў «завода». У панядзелак яны з’явіліся.
«Прадпрымальнікамі» аказаліся двое братоў 38 і 23 гадоў, якія нідзе не працуюць. Прадаючы алкаголь, мужчыны імкнуліся зарабіць сабе на жыццё, паведмляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Як адзначыў намеснік начальніка ААП УАПП МГБ УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Андрэй Гарэлаў, грамадзяне займаліся гэтай справай на працягу працяглага перыяду часу. У асноўным людзі шыфруюцца, робячы нешта падобнае, таму часцей за ўсё вараць самагон ноччу. А яны наладзілі сабе паўнавартасны працоўны дзень з 6 раніцы да 6 вечара, мабыць не верылі, што іх калісьці знойдуць.
На месцы быў знойдзены самагонны апарат, які яшчэ працаваў, дзвесце трыццаць літраў самагонкі, а таксама 11 420 літраў самагоннай брагі.