Інаўгурацыя новага рэктара ГрДУ, якім стала Ірына Кітурка, прайшла ў галоўным корпусе ўніверсітэта 8 снежня. Адмыслова на гэтую падзею ў Гродна прыехаў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Прэзідэнт прызначыў Ірыну Кітурка рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы 7 снежня. Да прызначэння яна займала пасаду першага прарэктара ўніверсітэта.

[irp posts="42 848″ name="Новым рэктарам Купалаўскага ўніверсітэта прызначылі Ірыну Кітурка"]

Перад інагурацыяй Ірына Кітурка падзялілася з журналістамі планамі і задачамі ўніверсітэта на наступныя гады.

«Стаяць задачы па рэалізацыі стратэгіі, якая была прынятая пры шырокім удзеле ўсяго калектыву ўніверсітэта. Стратэгія на 2016−2020 гады штогод карэктуецца. У гэтым годзе мы лічым неабходным на два бліжэйшыя гады скарэктаваць яе такім чынам, каб максімальна мець магчымасць рэалізаваць мадэль „Універсітэт 3.0“. Асабліва гэта важна на сённяшні дзень, бо наш універсітэт ўваходзіць у эксперыментальную пляцоўку па рэалізацыі дадзенай мадэлі пад эгідай міністэрства адукацыі».

Мадэль «Універсітэт 3.0″ была прапанавана на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з навукоўцамі ў Нацыянальнай акадэміі навук у красавіку 2017 года. Яна прадугледжвае аб’яднанне адукацыйнага і навукова-даследчага складнікаў, а таксама структуры камерцыялізацыі навуковых распрацовак ВНУ.

[irp posts="35 746″ name=""Паскудны чалавек» ці «выдатны выбар»: чаго чакаць ад Андрэя Караля на пасадзе рэктара БДУ?"]

Нагадаем, папярэдняга рэктара ГрДУ Андрэя Караля Аляксандр Лукашэнка 28 верасня прызначыў на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На пасадзе рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль працаваў з 2013 года.


Ірына Кітурка нарадзілася 1 ліпеня 1970 года ў вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. У 1993 годзе скончыла гістарычны факультэт ГрДУ. Працавала ў Інстытуце паслядыпломнай адукацыі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выкладчыкам, старшым выкладчыкам, намеснікам дэкана, дэканам факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.