Дадаць навіну
Панядзелак, 11 снежня 2017, 23:03

Новым рэктарам Купалаўскага ўніверсітэта прызначылі Ірыну Кітурка

Новым рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы прэзідэнт прызначыў кандыдата гістарычных навук, дацэнта Ірыну Кітурка, якая займала пасаду першага прарэктара.

Папярэдняга рэктара ГрДУ, Андрэя Караля, Аляксандр Лукашэнка 28 верасня прызначыў на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На пасадзе рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль працаваў ад 2013 года.


Ірына Кітурка нарадзілася 1 ліпеня 1970 года ў вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. У 1993 годзе скончыла гістарычны факультэт ГрДУ. Працавала ў Інстытуце паслядыпломнай адукацыі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выкладчыкам, старшым выкладчыкам, намеснікам дэкана, дэканам факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Чытайце яшчэ:  Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Кароль узначаліць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: