Сёння каля 13:30 у міліцыю паступіла тэлефанаванне ад працаўнікоў рынка “Паўднёвы”. Яны паведамілі, што непадалёк ад гандлёвых шэрагаў выяўлены падазроны прадмет, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
“На месца неадкладна выехалі ўсе экстранныя службы, у тым ліку група размініравання. Тэрыторыя вакол была ачэплена”, – распавялі ў прэс-службе. Для абследавання падазронага прадмета прыцягваўся службовы сабака. Як высветлілася, знаходка не была небяспечнай, у сумцы знаходзілася швейная машынка.
Зараз праваахоўныя органы шукаюць яе ўладальніка. Разам з тым у міліцыі звярнулі ўвагу на правільнасць дзеянняў персаналу рынку пры выяўленні падазроных прадметаў.