Дадаць навіну
Панядзелак, 11 снежня 2017, 23:07

Ці будзе працаваць Паўднёвы рынак 2 студзеня?

Частка прадпрымальнікаў выйдзе на працу 2 студзеня 2018 года, хаця ў краіне ў гэты дзень абвешчаны выходны.

Большасць прадпрымальнікаў Паўднёвыга рынка вырашыла адпачываць у другі дзень новага года, аднак частка ўсё роўна выйдзе на працу. Таму рынак афіцыйна будзе працаваць, паведаміў старшыня савета прадпрымальнікаў Паўднёвага рынка Андрэй Шасцерыкоў.

Чытайце яшчэ:  Тры вырашальныя змены: што выцісне прадпрымальнікаў з рынку ў 2018 годзе?

Працаваць або не няхай кожны вырашае сам. Але арэнду і аплачаны падатак ніхто не верне, прыводзіць аргумент за працу прадпрымальніца Валянціна.

Штогод 2 студзеня рынкі працавалі. Навошта выдумляць? – даводзіць бізнесовец Валер.

Ці выйдуць на працу ў другі дзень святаў гандляры Цэнтральнага рынка, высветліць пакуль не атрымалася.

Чытайце яшчэ:  Другога студзеня будзем адпачываць: Саўмін зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён на 2018 год

Нагадаем, згодна пастанове Савета Міністраў шэраг працоўных дзён новага года перанесеныя:

замест аўторка 2 студзеня адпрацуем у суботу 20 студзеня,

замест пятніцы 9 сакавіка – у суботу 3 сакавіка,

замест панядзелка 16 красавіка – у суботу 14 красавіка,

замест панядзелка 2 ліпеня – у суботу 7 ліпеня,

замест панядзелка 24 снежня – у суботу 29 снежня.

Аднак кожная арганізацыя можа прыняць свой графік працы, які б не супярэчыў заканадаўству.

Чытайце яшчэ:  На навагоднія святы адменяць некалькі міжнародных рэйсаў - на Беласток, Варшаву, Друскенікі

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: