Выратавальнікі Гродзенскага МНС падчас акцыі ў Old City ва ўрачыстай абстаноўцы падзякавалі гарадзенцы Алесі Янчылік за актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматныя і рашучыя дзеянні па аказанні першай дапамогі пацярпелым у ДТЗ, якое адбылося 22 лістапада на вуліцы Курчатава ў Гродне.
Дзяўчына, якая стала сведкай сур’ёзнай аварыі, выцягнула з BMW пасажырку, паспрабавала дастаць і кіроўцу, але ён быў заблакаваны. Менавіта Алеся выбегла на дарогу, дзе спыніла машыну «Хуткай дапамогі», якая выпадкова праязджала побач. Медыкі паспелі паставіць кропельніцу мужчыну да прыбыцця ратавальнікаў. Гэта выратавала жыццё маладому чалавеку, які мог загінуць ад кровастраты, піша AutoGrodno.by.
[irp posts="40 721″ name="Ізноў Курчатава: у Гродне пад коламі машыны апынулася 12-гадовая дзяўчынка"]
[irp posts="40 839″ name=" Я бегаю, крычу «дапамажыце», а яны проста стаяць і здымаюць": падрабязнасці ДТЗ на Курчатава"]
Актыўная пазіцыя дзяўчыны не абмежавалася толькі дапамогай у ДТЗ. Як распавёў адзін з сяброў Змітра, кіроўцы BMW, Алеся наведала пару і ў бальніцы.
Фотаздымкі mchs.gov.by