Намінальны налічаны сярэднемесячны заробак у Гродзенскім раёне ў студзені гэтага году складаў 630 рублёў. У кастрычніку сярэдні заробак па раёне склаў 728,3 рублёў, піша БелаПАН. Сярэднемесячны заробак памерам больш за тысячу рублёў у кастрычніку мелі ў Мінску і Салігорску. Гродзенскі гарвыканкам разлічвае, што нейкім чынам у снежні сярэдні заробак у Гродне мусіць скласці 1 067,5 рублёў.

%http://flash.naviny.by/img/2017/12/zpreg.html%

Інфаграфіка Рамана Салікава, БелаПАН