У міліцыю па дапамогу звярнулася грамадзянка, якая ў гіпермаркеце «Алмі» па пр. Касманаўтаў па неасцярожнасці згубіла залаты пярсцёнак з чатырма дыямантамі, піша сайт Гродзенскага УУС.

Падчас праверкі запісаў з камеры відэаназірання было бачна, што пярсцёнак знайшоў мужчына (на фота і відэа) з выгляду каля 40−45 гадоў, рост 175−180 см, з цёмнымі кароткімі валасамі, вусы, апрануты ў швэдар белага колеру, цёмна-сінія джынсы, туфлі цёмнага колеру, на правым плячы нёс чорную торбу.

Міліцыя просіць мужчыну звярнуцца ў праваахоўныя ворганы і вярнуць упрыгожванне. Калі нехта пазнаў чалавека, трэба пазваніць па нумарах: +375 298 822 655 (МТС) ці 102.

Гродзенская міліцыя шукае мужчыну, які знайшоў пярсцёнак з чатырма дыямантамі