У Гродзенскай вобласці з наступленнем халадоў зальюць 200 каткоў, паведамляе БЕЛТА.
Сезон зімовага адпачынку ў рэгіёне адкрыецца, як толькі дазволіць надвор’е. Заліць плануюць больш за 40 хакейных каробак, каля 200 коўзанак і пляцовак для масавага катання. З’явіцца ў Гродзенскай вобласці і звыш 150 лыжных трас з працягласцю круга ў 1 км і больш.
Таксама рыхтуецца да сезону і парк актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» пад Гродна, дзе будуць уладкаваны тры горналыжныя і адна цюбінгавая траса, абсталяваныя штучным асвятленнем. Яшчэ адна цюбінгавая траса будзе добраўпарадкавана ў Лідскім раёне. Таксама у Лідзе з’явіцца лядовая бегавая дарожка з працягласцю круга ў 380 м.
Да сезону ў 40 пунктах пракату падрыхтавана звыш 3 тысяч пар канькоў і каля 1 тысячы пар лыж.