Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 21:28

У Гродне будзе адзначацца Дзень валанцёра: чатыры прычыны наведаць вечарыну

5 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень валанцёраў. ГА “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае далучыцца да вечарыны і даведацца, як удзел у валанцёрскай дзейнасці можа зрабіць ваша жыццё цікавей.

Згодна з міжнародным даследаваннем амаль 40% людзей пастаянна працуюць валанцёрамі — гэта значыць, выконваюць бясплатна грамадска-карысную працу як мінімум раз у месяц. Чаму столькі людзей гэтым займаюцца, можна будзе пачуць на сустрэчы.

Акрамя гэта вы даведаецеся адказы на наступныя пытанні:

  •  Чаму людзі аддаюць свой вольны час на дапамогу іншым і бясплатную працу?
  •  Якія кампетэнцыі можна развіць і якія навыкі атрымаць, займаючыся валанцёрствам?
  •  У якім узросце можна пачынаць займацца валанцёрствам?
  •  Чаму ўсё часцей пры прыёме на працу ў маладых спецыялістаў пытаюць пра іх валанцёрскі досвед?

Таксама ў праграме вечара будзе кірмаш валанцёрскіх магчымасцяў у Гродне і прэзентацыя розных варыянтаў міжнароднага валанцёрства, а таксама знаёмства з валанцёрамі і валанцёрскімі ініцыятывамі ў фармаце speed dating.

Мерапрыемства будзе цікава тым, хто хоча атрымаць досвед валанцёрскай працы, але не ведае, з чаго пачаць.

Вечар адбудзецца 5 снежня ў 19.00 па адрасе Будзёнага, 48а-86, уваход на вечар бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі. Абмежаванняў па ўзросце няма, стаць валанцёрам можна ў любы момант свайго жыцця.

Прыходзьце і пераканайцеся, што стаць валанцёрам – лёгка, а валанцёрства – магчымасць для творчасці, самарэалізацыі і атрымання задавальнення.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: