5 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень валанцёраў. ГА «Цэнтр «Трэці сектар» запрашае далучыцца да вечарыны і даведацца, як удзел у валанцёрскай дзейнасці можа зрабіць ваша жыццё цікавей.
Згодна з міжнародным даследаваннем амаль 40% людзей пастаянна працуюць валанцёрамі — гэта значыць, выконваюць бясплатна грамадска-карысную працу як мінімум раз у месяц. Чаму столькі людзей гэтым займаюцца, можна будзе пачуць на сустрэчы.
Акрамя гэта вы даведаецеся адказы на наступныя пытанні:
- Чаму людзі аддаюць свой вольны час на дапамогу іншым і бясплатную працу?
- Якія кампетэнцыі можна развіць і якія навыкі атрымаць, займаючыся валанцёрствам?
- У якім узросце можна пачынаць займацца валанцёрствам?
- Чаму ўсё часцей пры прыёме на працу ў маладых спецыялістаў пытаюць пра іх валанцёрскі досвед?
Таксама ў праграме вечара будзе кірмаш валанцёрскіх магчымасцяў у Гродне і прэзентацыя розных варыянтаў міжнароднага валанцёрства, а таксама знаёмства з валанцёрамі і валанцёрскімі ініцыятывамі ў фармаце speed dating.
Мерапрыемства будзе цікава тым, хто хоча атрымаць досвед валанцёрскай працы, але не ведае, з чаго пачаць.
Вечар адбудзецца 5 снежня ў 19.00 па адрасе Будзёнага, 48а-86, уваход на вечар бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі. Абмежаванняў па ўзросце няма, стаць валанцёрам можна ў любы момант свайго жыцця.
Прыходзьце і пераканайцеся, што стаць валанцёрам — лёгка, а валанцёрства — магчымасць для творчасці, самарэалізацыі і атрымання задавальнення.