З 13 снежня па 10 студзеня ў Беларусі пройдзе культурна-гастранамічная акцыя з удзелам дызайнера Тані дэ Бурбон Пармскай.

«Каляды — гэта перыяд, калі хочацца дарыць родным людзям дабро, цяпло і любоў», — распавядае прынцэса Таня дэ Бурбон Пармская. Бо ў гэтыя чароўныя дні года яна, гэтак жа як і многія францужанкі, дастае з буфета свой лепшы посуд, узгадвае самыя ўдалыя сямейныя рэцэпты качкі і загадвае патаемныя жаданні.

Як адзначаюць Каляды ў сям'і французскай прынцэсы? Што дораць дзецям? Як выбіраюць шампанскае? Пра гэта раскажа сама гераіня культурна-гастранамічнай акцыі «Каляды ў сям'і Прынцэсы».

У снежні 2017 г. яна правядзе ў Беларусі два спецыяльныя вечары, на якіх раскажа пра французскія традыцыяі святкавання Каляд і Новага года, прадставіць спецыяльнае меню па хатніх рэцэптах сям'і дэ Бурбон.

У Гродне вечар пройдзе ў Kronon Park Hotel (г. Гродна) 14 снежня 2017 г. Вячэру па рэцэптах сям'і дэ Бурбон можна прадэгуставаць ў «Кронан Парк Гатэлі» да 10 студзеня 2018 г.

Таня дэ Бурбон Пармская — дызайнер прадметаў раскошы і інтэр'еру, прамы нашчадак французскай каралеўскай дынастыі. Яна любіць падарожнічаць, у тым ліку па Беларусі. Гасцюе ў Менску, дзе наведвае выставы нацыянальных музеяў, сочыць за творчасцю маладых дызайнераў, сустракаецца з юнымі франкафонамі і ладзіць семінары па мастацтве гасціннасці.