З 13 снежня па 10 студзеня ў Беларусі пройдзе культурна-гастранамічная акцыя з удзелам дызайнера Тані дэ Бурбон Пармскай.
“Каляды – гэта перыяд, калі хочацца дарыць родным людзям дабро, цяпло і любоў“, – распавядае прынцэса Таня дэ Бурбон Пармская. Бо ў гэтыя чароўныя дні года яна, гэтак жа як і многія францужанкі, дастае з буфета свой лепшы посуд, узгадвае самыя ўдалыя сямейныя рэцэпты качкі і загадвае патаемныя жаданні.
Як адзначаюць Каляды ў сям’і французскай прынцэсы? Што дораць дзецям? Як выбіраюць шампанскае? Пра гэта раскажа сама гераіня культурна-гастранамічнай акцыі “Каляды ў сям’і Прынцэсы”.
У снежні 2017 г. яна правядзе ў Беларусі два спецыяльныя вечары, на якіх раскажа пра французскія традыцыяі святкавання Каляд і Новага года, прадставіць спецыяльнае меню па хатніх рэцэптах сям’і дэ Бурбон.
У Гродне вечар пройдзе ў Kronon Park Hotel (г. Гродна) 14 снежня 2017 г. Вячэру па рэцэптах сям’і дэ Бурбон можна прадэгуставаць ў “Кронан Парк Гатэлі” да 10 студзеня 2018 г.
Таня дэ Бурбон Пармская – дызайнер прадметаў раскошы і інтэр’еру, прамы нашчадак французскай каралеўскай дынастыі. Яна любіць падарожнічаць, у тым ліку па Беларусі. Гасцюе ў Менску, дзе наведвае выставы нацыянальных музеяў, сочыць за творчасцю маладых дызайнераў, сустракаецца з юнымі франкафонамі і ладзіць семінары па мастацтве гасціннасці.
