Чарговы матч у чэмпіянаце Беларусі «Нёман» завяршае на сваю карысць. Гэтым разам падапечныя Сяргея Пушкова 30 лістапада ў Жлобіне былі мацнейшыя за мясцовы «Металург» з лiкам 5:1. Перамога над «ваўкамі» дазволіла гродзенскай камандзе выйсці на трэці радок у турнірнай табліцы.
Гродзенцы задалі тон у матчы ўжо з першых хвілін, але вось вызначыцца ў першай дваццаціхвілiнцы ім удалося толькі аднойчы. Зрабіў гэта на 10-й хвіліне Пасют.
У другім перыядзе «Нёман» разышоўся і закінуў гаспадарам чатыры безадказныя шайбы. Вызначыліся: Ляўша, Стэфановiч, Лісічкін і Багданоўскі.
Заключная дваццаціхвілінка засталася за «Металургам». Гаспадары лёду здолелі закінуць толькі адну шайбу прэстыжу, зрабіў гэта за 5 хвілін да канца асноўнага часу Восіпаў.
галы:
09:45 0:1 — Пасют (Коршунаў, Кліменка)
22:56 0:2 — Ляўша (Стэфановіч, Кіслы, — бол.)
31:59 0:3 — Стэфановіч (Коршунаў, Бадун)
35:05 0:4 — Лісічкін (Стэфановіч, Багданоўскі)
38:44 0:5 — Багданоўскі (Лісічкін)
45:00 1:5 — Восіпаў (Баярунс, Анікін, — бол.)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля пераможнага матчу:
— Правялі добры матч, задаволены хлопцамі і той гульнёй, якую яны сёння паказалі. Выканалі ўсё, што мы запланавалі. Выдатна гулялі ў атацы. Думаю, на працягу ўсяго матчу кантралявалі гульню. У патрэбны момант добра абараняліся. Парадавала хуткая, атакуючая і камбінацыйная гульня з вялікай колькасцю момантаў. Таму застаўся задаволены сённяшняй перамогай.
Пасля ўдалай гульні ў Жлобіне «Нёман» не ведае паразы ў 10 матчах запар. У турнiрнай табліцы таксама заўважаны прагрэс, гродзенская каманда ўсё бліжэй падбіраецца да вяршыні і ўжо размясцілася на трэцім радку, маючы ў актыве 50 ачкоў. Вышэй толькi «Юнацтва» (58) і «Шахцёр» (59).
Апошні матч першай стадыі чэмпіянату каманда Сяргея Пушкова правядзе ў суботу 2 снежня ў Гомелі, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…