Пенсіянерка звалілася на падлогу ў аўтобусе, кіроўца якога на развязцы бульвара Ленінскага камсамола, вуліц Горкага і Дубко рэзка затармазіў, паведамлюць у прэс-службе Гродзенскай ДАІ.

Жанчына ехала ад на прыпынка з вуліцы Урублеўскага, мяркуючы дабрацца да гандлёвага цэнтра. Шлях быў ня доўгі, садзіцца на сядзенне стала, але калі кіроўца быў вымушаны рэзка затармазіць, пенсіянерка не ўтрымалася на нагах і ўпала.

Пасажыры дапамаглі падняцца, кіроўца прапанаваў выклікаць «хуткую», але жанчына адмовілася. Выйшаўшы з аўтобуса, адчула, што самаадчуванне пагаршаецца. Зваротны шлях дадому пацярпелая адолела самастойна, але дома ўсё ж прыйшлося выклікаць брыгаду медыкаў.

Кіроўца аўтобуса патлумачыў дапушчаны ім рэзкі манеўр неабходнасцю пазбегнуць ДТЗ з невядомым легкавым аўтамабілем.