Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру абвешчаны ў Беларусі на 1 снежня, піша БЕЛТА.

Сіноптыкі папярэджваюць аб парывах ветру, якія ​​дасягнуць 15−20 м/с. Ноччу чакаюцца ападкі, днём магчымы мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0 да плюс 5 градусаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.