Савет міністраў Беларусі прыняў рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2018 годзе. Рашэнне замацавана ў пастанове ад 29 лістапада 2017 года, паведамляе прэс-служба ўрада.
Згодна з дакументам, працоўныя дні у 2018 годзе пераносяцца:
з аўторка, 2 студзеня, на суботу, 20 студзеня;
з пятніцы, 9 сакавіка, на суботу, 3 сакавіка;
з панядзелка, 16 красавіка, на суботу, 14 красавіка;
з панядзелка, 30 красавіка, на суботу, 28 красавіка;
з панядзелка, 2 ліпеня, на суботу, 7 ліпеня;
з панядзелка, 24 снежня, на суботу, 22 снежня;
з панядзелка, 31 снежня, на суботу, 29 снежня.
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
«Пастанова прынята ў адпаведнасці з часткай шостай артыкула 136 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…